Раманчук: «Беларусы не пойдуць на плошчу, а проста возьмуць свае рэчы і паедуць хто куды»

Штогадовы эканамічны агляд Global Economy Watch замясціў Беларусь у дзясятку краінаў, якія будуць найхутчэй траціць працоўную сілу ў 2019 годзе. Сёлета мы страцім каля аднаго адсотка ад усяго працаздольнага насельніцтва. Куды знікаюць працаздольныя беларусы і ці ёсць спосаб спыніць гэты працэс спытаемся эканаміста, аўтара праграмы «Мільён новых працоўных месцаў для Беларусі» Яраслава Раманчука:

«У нас паўмільёна так званых дармаедаў. Вось гэтае рызыка страты паўмільёна чалавек – больш за 10 адсоткаў працоўнай сілы – і ёсць дэмаграфічная бомба для нас. Яны не могуць знайсці месца працы ў рэгіёнах перш за ўсё, таму што няма развіцця прадпрымальніцтва, няма прыватнай уласнасці. […] Калі кожны чацвёрты беларус атрымлівае менш, чым 500, яны не пойдуць на плошчу – бо ў нас страшэнны рэпрэсіўны апарат. Яны проста возьмуць свае манаткі, кампутары, грошы і паедуць хто куды. І людзі выязджаюць ужо не ў Расею на заробкі – там таксама 10 гадоў стагнацыі ў эканоміцы – а ў Польшчу, Літву, дзе таксама няма месцаў працы. Таму беларусы, каторыя ўмеюць працаваць, любяць працаваць, з’яўляюцца там жаданай працоўнай сілай».

Дзеянні нашых чыноўнікаў прыводзяць да вынікаў, калі дзясяткі тысячаў працаздольных беларусаў з’язджаюць з краіны. Хто ж тады будзе карміць гэтых чыноўнікаў і іншых бюджэтнікаў? Мы спыталі жыхароў Гомля.

belsat.eu

Глядзі таксама

Больш матэрыялаў

Замовіў гарбату па-беларуску – выйшаў міжнародны скандал

Леў Марголін: З Лукашэнкам дамаўляюцца толькі тыя, хто завозіць сюды мільёны

Павел Сапелка: Заканадаўства не дазваляе вязням рэалізоўваць свае правы чалавека

Што ўратуе айчынную эканоміку?

Беларускі рубель абваліўся праз нафту

Мікалай Казлоў: Давайце вернем сабе права выбару!

Мікола Дзядок: Рэпрэсіўная машына мусіць працаваць

Тайскі бокс для ўсіх

У войска будуць браць з лёгкім парокам сэрца, варыкозам і завялікай вагой цела