ПраСвет Ракетны шчыт Лукашэнкі. Пашыньян супраць сябра Пуціна. Мядовы месяц Зяленскага. «Прасвет» з Сяргеем Пелясою


Больш пра тэмы праграмы:

Як Лукашэнка зрабіў Беларусь ракетнай дзяржавай

200 мільёнаў долараў. На такую суму заключылі кантрактаў падчас міжнароднай ваеннай выставы MILEX-2019, што прайшла ў Менску. Зміцер Міцкевіч наведаў кірмаш і распавядзе якія прэм’еры ды цікавосткі паказалі публіцы, якія перспектывы ў айчынных распрацовак а таксама навошта Беларусь купляе ў Расеі старыя супрацьтанкавыя комклексы «Конкурс».

Мядовы месяц Зяленскага з Украінай. Дзе ляжаць ключы міру на Данбасе?

На экране – паспяховы прэзідэнт і ўлюбёнец народу. А як у рэальнасці? Комік і шоўмен Уладзімір Зяленскі афіцыйна заняў пасаду кіраўніка Украіны. Новы прэзідэнт, якому прарочаць ролю новага лідара постсавецкае прасторы, зрабіў першыя заявы і падпісаў першыя ўказы. За рэакцыямі ды ацэнкамі ва Украіне і за мяжою сачыла Вольга Жарнасек.

Ад халоднай вайны да гібрыднай. Пра агрэсію Расеі супраць Украіны і пагрозу Беларусі

Іінтэрв’ю Ганны Русінавай з Уладзімірам Дубовікам, дырэктарам Цэнтру міжнародных даследаванняў Адэскага ўніверсітэту, Украіна. Нашыя карэспандэнты запісалі інтэрв’ю падчас традыцыйнай канферэнцыі памяці акадэміка Андрэя Сахарава, якая прайшла ў Вільні пад назвай

Нікол Пашыньян супраць сябра Уладзіміра Пуціна

Уладзімір Пуцін называе яго сваім сябрам. Ён – першы прэзідэнт у былым СССР які трапіў за краты і выйшаў. Гаворка пра Робэрта Качар’яна – былога прэзідэнта Арменіі адказнага за расстрэлы пратэстаў 11 год назад. Суд вырашыў выпусціць Качар’яна пад заклад. Гэта не спадабалася Ніколу Пашяньяну, кіраўніку армянскага ўраду, і ён заклікаў сваіх прыхільнікаў заблакаваць суды па ўсёй Арменіі. Такім чынам на гэтым тыдні ўсе даведаліся што рэвалюцыя не скончылася а ўвайшла ў другую фазу. Пра тое, як Пашыньян замест легендарнай бейсболкі апранае каўпак хірурга – Дзяніс Дзюба.

Глядзі таксама
Каментары