Рабочыя не жадаюць прадавацца расейскім алігархам?


Лепш еўрапейцы, чым расейцы. Такога меркавання прытрымліваюцца супрацоўнікі аднаго з нафтаперапрацоўчых заводаў, калі адказваюць на пытанне, каму павінна належыць прадпрыемства.

Апытанне аб прыватызацыі праводзілі актывісты руху «За Свабоду». Насуперак заявам кіраўніцтва краіны пра тое, што народ не гатовы да рэформаў, 48 % апытаных заявілі, што яны – за змену ўласніка. Супраць прыватызацыі выказаліся толькі 27 %. Рабочыя гатовыя самі кіраваць прадпрыемствамі, але яны кардынальна супраць панавання расейскага капіталу. Калі прыватызацыя адбудзецца без беларускіх удзельнікаў, то лепш перадаць заводы еўрапейскаму капіталу.

Госць студыі, актывіст руху «За Свабоду» Віктар Янчурэвіч, распавядае вядоўцы праграмы «Размова дня» Святлане Калінкінай, якія страхі працоўных адлюстроўвае апытанне.

Чаго баяцца работнікі нафтаперапрацоўчай сферы і чаго яны чакаюць ад прыватызацыі, глядзіце ў праграме «Размова дня» са Святланаю Калінкінай і актывістам руху «За Свабоду» Віктарам Янчурэвічам.