Пуцін паўстаў супраць свету карпарацыяў, і зрабіў гэта лепш за ісламістаў


[vc_row][vc_column][vc_raw_html]JTNDaWZyYW1lJTIwd2lkdGglM0QlMjI0ODAlMjIlMjBoZWlnaHQlM0QlMjIyNzAlMjIlMjBzcmMlM0QlMjJodHRwcyUzQSUyRiUyRnd3dy55b3V0dWJlLmNvbSUyRmVtYmVkJTJGa2tVRS1oc2U1VEklMjIlMjBmcmFtZWJvcmRlciUzRCUyMjAlMjIlMjBhbGxvd2Z1bGxzY3JlZW4lM0UlM0MlMkZpZnJhbWUlM0U=[/vc_raw_html][vc_column_text]Дацэнт Маскоўскага дзяржаўнага інстытуту міжнародных зносінаў Кірыла Коктыш тлумачыць, чаму ў Расеі шчыра падтрымліваюць Уладзіміра Пуціна:– У розных частках свету прыйшло адчуванне таго, што спажывецкая эканоміка не нясе з сабою ніякіх жыццёвых сэнсаў. Яна разлагае. У любой спажывецкай эканоміцы ўсе паўнамоцтвы, усе рэальныя грошы і рэсурсы перасоўваюцца ад дзяржавы да карпарацыяў. Апошнія адрозніваюцца ад дзяржавы тым, што не нясуць ніякай сацыяльнай адказнасці. Яны зацікаўленыя ў максімалізацыі прыбытку і ў культываванні істоты, якая б харчавалася з іх рукі. Дык вось харчаванне як адзіны сэнс жыцця аказваецца даволі негрунтоўны. Гэта пачало асэнсоўвацца яшчэ пасля Косава і выспела ў нейкую асаблівую расейскую ідэнтычнасць, што трэба рабіць неяк па-іншаму. […] Бо ты, як пратэстанты, не даводзіш, што грашыма адчыніш сабе царства Боскае, ты жывеш крыху для іншых рэчаў.Пуціна падтрымліваюць не таму, што ён ідзе насуперак Злучаным Штатам, не таму, што вярнуў Расеі Крым або падтрымлівае паўднёвы ўсход Украіны […] а за тое, што ён адстойвае нейкія іншыя сэнсы. І гэта куды больш канструктыўная альтэрнатыва, чым тая разбуральная, якую сёння мы назіраем у так званай Ісламскай Дзяржаве. Бо там таксама бунт супраць спажывецкай эканомікі, але бунт разбуральны, дзе знішчаецца сама чалавецкасць.Падрабязнасці – у «Размове дня» са Святланай Калінкінай.