Госць Віталя Цыганкова ў праграме «Размова» Сяргей Чалы зазначае, што пасля крызісу 2015 года беларуская эканоміка ў досыць стабільным стане. Горш не становіцца, але і росту чакаць не варта.
«Разрыў у дабрабыце паводле ўсіх параметраў у параўнанні з суседзямі расце. Мы расцем павольней за іх, і гэта відаць цяпер вельмі выразна з таго, як ад’язджаюць працоўныя ў суседнія краіны», – заўважыў Сяргей Чалы.
Шукайце адказаў на гэтыя ды іншыя пытанні ў праграме «Размова» Віталя Цыганкова з эканамістам Сяргеем Чалым.
Спецыяльна для тых, каму зручней слухаць, а не глядзець, «Размова» запускае падкасты. Калі вы займаецеся хатнімі справамі, кіруеце машынай ці проста не жадаеце сачыць за мільгаценнем кадраў – гэта для вас.
Праграма «Размова» выходзіць на «Белсаце» з панядзелка да чацвярга а 21:20. Глядзіце праз спадарожнік «Астра 4A» (ранейшая назва «Sirius 4»), онлайн і ў архіве на нашай старонцы.
А таксама падпісвайцеся на «Размову» ў Facebook, ВКонтакте, «Одноклассниках», Twitter, Instagram і Telegram.