У студыю аўтарскай праграмы Сяргея Будкіна завітаў гурт «Trubetskoy», які заснавалі ўдзельнікі класічнага складу гурта «Ляпіс Трубяцкі».
У жывым сэце музыкі зайгралі свае ўласныя новыя песні ды сёе-тое з ранейшых гітоў. У размове з вядоўцаю Міраю Шульц фронтмэн каманды Павел Булатнікаў распавёў пра апошнія змены ў гурце, расказаў, якім чынам была падзеленая творчая спадчына «Ляпісаў», і паразважаў пра магчымасць уз’яднання з Сяргеем Міхалком.
Песні, якія гучаць у праграме:
- «Маё сэрца» (словы Аляксандра Памідорава, музыка Паўла Булатнікава і Руслана Уладыкі)
- «Горад» (словы Паўла Булатнікава, музыка Паўла Булатнікава і Руслана Уладыкі)
- «Котик» (словы і музыка Сяргея Міхалка)
- «Паэт» (словы Максіма Багдановіча, музыка Руслана Уладыкі)
- «Купала» (словы Аляксандра Памідорава, музыка Паўла Булатнікава і Руслана Уладыкі)
- «Стаканы» (словы Барыса Грабеншчыкова, музыка народная)
Глядзіце Belsat Music Live кожную суботу а 21:15 на тэлеканале «Белсат» праз спадарожнік «Астра 4A» (ранейшая назва «Sirius 4»), онлайн або ў закладцы «Праграмы» на нашай старонцы.