Словы песняра, напісаныя больш за 100 гадоў таму, сёння зноў гучаць надзвычай актуальна. «Апекуноў» з купалаўскага верша сёння мы бачым у сілавіках, якія збіваць, катуюць і нават забіваюць мірных людзей: «чуць толькі сталі да работы, а груганам гатоў абед». Шмат хто з сённяшніх прадстаўнікоў дзяржаўнага апарата і сілавых структураў Беларусі «сумленне, край прадаць гатовы за бліск нагруднага значка». Класік беларускай літаратуры падкрэслівае аднак:
«Не вам, не вам! гасіць паходні, што распаліў жывы народ! І праўда возьме верх нязводне: такі ўжо сонца вечны ход».
Былыя акторы Тэатру імя Янкі Купалы, звольненыя ўладамі за сваю грамадзянскую пазіцыю, у эфіры нашага тэлеканалу па-новаму пераасэнсоўваюць беларускую паэтычную класіку ў праекце «Вершы».