У размове з вядоўцаю Міраю Шульц музыкі згадаюць пра самыя яскравыя моманты са сваёй амаль 30-гадовай гісторыі, а лідар каманды Лэслі Найф распавядзе пра свае прэзідэнцкія амбіцыі, «Партыю касмічных піратаў» ды любоў да Паліны Рэспублікі і Дэвіда Лінча. У жывым сэце прагучаць галоўныя гіты каманды як з 1990-ых, гэтак і з цяперашняга перыяду творчасці.
(словы Lesley Knife, музыка «Gods Tower»)