Пасля збіцця АМАПам жонка не можа хадзіць, а муж пакутуе на трэмар


Апошні год нашая гераіня Алена адчувае сябе асобаю непаўнавартаснаю – праз траўмы, нанесеныя ёй АМАПам на пратэстах у Берасці. Ейны муж Аляксандр таксама быў катаваны ды пакутуе на трэмар і страсенне мазгоў. Ад палітычнага пераследу яны з’ехалі ў цудоўны горад Вроцлаў у Польшчы. Але нават прыгажосці святочнага Вроцлава нашая гераіня не можа пабачыць, бо папросту не можа хадзіць. Толькі аперацыя і рэабілітацыя яе ўратуюць.

Hавiны
Берасцейскіх назіральнікаў у першы дзень датэрміновага галасавання адправілі на вуліцу
2020.08.05 13:22

Дзеля бяспекі твары нашых герояў непазнавальныя, а галасы змененыя.

Пра жорсткае збіццё на мітынгу ў Берасці

«Бралі ўдзел у мітынгах. Як усе адэкватныя беларусы, якія былі не згодныя з усім, што адбывалася пасля выбараў у краіне. Быў вельмі вялікі ў нас мітынг тады. Шмат людзей было вельмі. І ў адзін момант перакрылі дарогу спераду. Перакрылі ўсю вуліцу сілавікі са шчытамі. Мы ўсе ўбачылі і, натуральна, пачалі ўрассыпную па два розныя бакі вуліцы разбягацца. Але мы разумелі, што гэта не выйсце. Навошта выходзіць, каб бегаць? Мы ніяк не парушаем закону. Мы проста выйшлі сказаць сваё меркаванне, грамадзянскую пазіцыю выказаць. Які сэнс уцякаць?.. Мы пачалі заклікаць, каб станавіцца ў счэпку. Калі мы сталі ў счэпку, пад’ехалі ўжо амапаўцы на нашым баку вуліцы. І на хаду, яны нават не паспелі спыніцца, адчыніліся дзверы ды адтуль павыбягалі людзі ў касках, у шчытах ахоўных, ува ўсім чорным. Я разлічвала на тое, што за маёй спінай, як за жанчынаю, стануць мужчыны. Хтосьці канчаткова застанецца. Аказалася, што нас засталося сямёра. Мы трымаліся да апошняга. І яны пачалі нас расцягваць. Мужа за нос цягнулі…» – успамінае гераіня.

Hавiны
У Берасці супраць пратэстоўцаў выкарысталі слезацечны газ і стралялі ў паветра
2020.09.20 19:49

У выніку Аляксандру парвалі перагародку носа, пра што ён ужо даведаўся ў шпіталі. Таксама там даведаўся і пра чэрапна-мазгавую траўму.

Hавiны
У Берасці вайскоўцы адмовіліся разганяць дэманстрантаў
2020.08.11 10:18

«У мяне былі шок і паніка. Я бегла да гэтага амапаўца, прасіла, каб мужа аддалі. Яны мяне ўзялі пад рукі – і ў аўтазак. Павезлі ў РУУС. Муж увесь у крыві. Я разумею, што ў яго рэакцыя затарможаная, калі я яго пра нешта пытаю. Потым нас паставілі да сценкі. Пачалася звычайная відэаздымка: фота, допыт. Я побач стаяла. Я да пляча ягонага дакранулася. Спытала, ці ўсё добра. І зразумела, што рука мая на месцы засталася, а ягонае плячо «зʼехала». І ён проста страціў прытомнасць. Я пачала, натуральна, крычаць, каб хуткую выклікалі, каб нешта зрабілі. Але яны проста яго ўзялі і панеслі. І на гэтым усё. Я не ведала ні дзе ён, ні ў якім стане. Трое содняў, якія я потым правяла ў ІЧУ, мне ніхто нічога не казаў.

Hавiны
У Берасці міліцыянты стралялі ў мітынгоўцаў з табельнай зброі
2020.08.12 14:56

Пра фізічныя ды эмацыйныя здзекі і траўмы

Тыя трое содняў, калі я не ведала, што з маім мужам, ці жывы ён увогуле… Быў адзін следчы, які вырашыў, відаць, пажартаваць на чарговым допыце, бо ён мне сказаў (гэта ўжо былі, напэўна, другія содні, вечар допыту): «А вам што, хіба не сказалі?» Я тады вельмі плакала. Істэрыка пачалася. Было ні адчуванняў болевых, нічога… Бо быў проста шок. На раніцу, калі ў камеры мы прачнуліся, я ўжо адчула, што мне баліць нага. Балела шмат чаго. Але востра балела нага. Ну, зразумела, боль не мінуў. З таго моманту ён ужо не мінуў больш…» – уздыхае Алена.

Беларус беларусу
Медсястра двойчы пабывала на Акрэсціна: як медык і як вязень
2021.11.05 18:50

Пасля на ўсіх дзяўчат, з якімі сядзела Алена, пачалі заводзіць крымінальныя справы. І вось позва прыйшла ёй, пачаў тэлефанаваць следчы. Пасля пачаліся пагрозы…

Беларус беларусу
Кіраўнік РАУС – жонцы палітвязня: «Яго пасадзілі – і цябе пасадзім». І пасадзіў. Малыя дзеці засталіся без бацькоў
2021.10.29 19:50

«Праз нанесеныя траўмы – і мне, і жонцы – у нас праблемы са здароўем. У мяне пасля чэрапна-мазгавой траўмы – трэмар у руках, баліць часам галава ў нейкія моманты. І проста пахіснулася вельмі нервовая сістэма праз гэтую траўму. Імкнёмся проста трымаць сябе ў руках. Трымацца. І неяк жыць з гэтым», – дзеліцца Аляксандр.

Hавiны
Забітага Генадзя Шутава прызналі вінаватым у супраціве сілавікам. Сведку забойства пасадзілі на 10 гадоў
2021.02.25 10:37

Пра мары

«Самае, натуральна, вялікае жаданне – гэта каб у Беларусі аднавіліся ўсе правы чалавека і былі такія бяспечныя ўмовы, пры якіх мы маглі б вярнуцца дадому. Да сваёй сямʼі. На сваю родную зямлю. Муж шукае працу. Ну, а я пакуль, натуральна, не прыдатная ні да якой працы. Няхай нават седзячы. Я ўсё роўна не магу нават сядзець доўга. Я жадаю, каб мінула аперацыя, каб болі сышлі. Каб я магла як паўнавартасны чалавек проста хадзіць, рухацца, уладкавацца на працу. Элементарна мець магчымасць абслухоўваць сябе ў побыце. І ўсе наступныя дзеянні рабіць без болю», – кажа гераіня.

Мaю прaвa
Берасцейца з БЧБ-валасамі затрымлівалі сем разоў
2021.01.29 19:05

Калі чуеш такія гісторыі, мову займае. Бо хочацца плакаць разам з героямі. Калі ў вас ёсць жаданне падтрымаць нашую гераіню і ейнага мужа – гэта можна зрабіць, як публічна, так і ананімна, з любога пункту свету. Лістуйце да нас: belarus2belarus@gmail.com

Далучайся да нашых суполак у Facebook ды Instagram.

І памятайце: беларус беларусу – любоў, падтрымка і перамога. Дзе мы разам – там і Беларусь.

Праграму «Беларус беларусу» глядзіце кожную пятніцу а 18:50 на тэлеканале «Белсат» праз спадарожнік «Астра 4A» (ранейшая назва «Sirius 4»), онлайн, наYouTube-канале «Белсат Life» або ў закладцы «Праграмы» на нашай старонцы.