Даша з дзяцінства гаварыла па-беларуску, але ў школе перайшла на расейскую. Усё змянілася, калі ў яе нарадзіўся сын. Даша задумалася, кім ён вырасце, і ёй зрабілася жахліва. Якая думка гэтак напалохала?
Госця гэтага выдання «Мова нанова» – Даша, удзельніца школы беларускай традыцыйнай культуры. Яна распавяла сваю гісторыю пераходу на беларускую мову. Чаму з нараджэннем сына з’явілася патрэба вярнуцца да роднае мовы? Як рэагавалі людзі, калі Даша не саромелася заглядаць падчас размовы ў слоўнік? За што яна асабліва любіць беларускую чыгунку? Як змянілася атачэнне Дашы пасля пераходу на беларускую? Чаму нашая госця называе беларускую мову своеасаблівым ключыкам, які адчыняе дзверы ў іншы сусвет?
У граматычнай частцы разбіраемся, якога такога ляшча могуць даць, з якога панталыку могуць збіць і якія яшчэ цікавыя слоўцы беларусы запазычалі ва ўкраінцаў.
Даша прыгожа спявае. Паслухайце, як яна разам з сяброўкамі выконвае велікодныя песні:
Скарб – рус. сокровище
Адчуванне – рус. ощущение
Дакладна – рус. точно
Знікаць – рус. исчезать
Нават – рус. даже
Выключна – рус. исключительно
Уражанне – рус. впечатление
Стаўленне – рус. отношение
Думкі – рус. мысли
Амаль – рус. почти
Асяроддзе – рус. окружение
Лічыць – рус. считать
Жахліва – рус. ужасно
Абараніць – рус. защитить
Звярнуцца – рус. обратиться
Падстава – рус. основание
Пэўны – рус. определенный
Грамадскі – рус. общественный
Чыгунка – рус. железная дорога
Асалода – рус. наслаждение
Пераадолець – рус. преодолеть
Асабісты – рус. личный
Звыклы – рус. привычный
Бяспечны – рус. безопасный
Паступовы – рус. постепенный
Менавіта – рус. іменна
Крыўдна – рус. обидно
Не саромецца – рус. не стыдиться
Працягваць – рус. продолжать
Штораз = кожны раз
Удасканальваць – рус. совершенствовать
Раптам – рус. вдруг
Спатыкаць = сустракаць – рус. встречать
Папярэджваць – рус. предупреждать
Брыво (ніякі род) – рус. бровь
Заўважаць – рус. замечать
Выпадкова здарацца – рус. случайно получаться
На пляцоўцы – рус. на площадке
Удзельніца – рус. участница
Спевы = песні
Сусвет – рус. вселенная
Існаваць – рус. существовать
Строй = касцюм
Спалучацца – рус. сочетаться
Адгалінаванні – рус. ответвления
Рэчаіснасць – рус. действительность
Уплываць – рус. влиять
Дастатковы – рус. достаточный
Адзінка – рус. единица
Адлегласць – рус. расстояние
Варта – рус. стоит
Пераходзьма = давайце пераходзіць
Змяняйма = давайце змяняць
Зычлівы – рус. доброжелательный
Адукацыйную праграму «Мова нанова» глядзіце кожную нядзелю на тэлеканале «Белсат» праз спадарожнік «Астра 4A» (ранейшая назва – «Sirius4»), онлайн, у закладцы «Праграмы» на нашай старонцы або на канале YouTube.
Калаж з фота: Микова Наталия / Wikimedia Commonsk; Valery Sharifulin / TASS / Forum