Праз некалькі гадоў палова беларусаў можа застацца без жытла. Праверце, ці вы не сярод іх



Пакутлівы і трагічны знос старых дамоў у Маскве не прыцягнуў вялікай увагі ў Беларусі. Між тым, такі ж лёс бліжэйшым часам чакае нашыя хрушчоўкі і брэжнеўкі. Прычым новага жытла дзяржава можа і не надаць.

Перапрацоўванне смецця і нават запуск Астравецкай АЭС – не самая актуальная праблема жыллёва-камунальнай гаспадаркі Беларусі, упэўнены госць праграмы «Размова Сцебуракі» – дырэктар установы «Эфектыўнае кіраванне будынкамі» Уладзімір Навасяд.

Адмысловец зазначае, што большая частка жыллёвага фонду, пабудаванага ў 1960–70-ыя гады, літаральна праз пару гадоў можа знікнуць з мапаў гарадоў. У гэтых дамоў проста скончыцца тэрмін эксплуатацыі.

«Мы ўжо прыйшлі да неабходнасці зносу старога жыллёвага фонду. Жыццёвы цыкл дамоў гэтай серыі, зыходзячы з праектаў, скончыцца ў 2020-22 годзе. Калі паглядзець на раёны, у якіх мы жывём, то гэта фактычна ўжо не раёны, а будучыя будаўнічыя пляцоўкі. То бок вы разумееце глыбіню трагізму гэтай сітуацыі», – кажа Уладзімір Навасяд .

Больш пра тое, чаму нашыя дамы вымушаныя будуць знесці і чаму дзяржава не абавязаная даваць новае жытло замест знесенага, глядзіце ў «Размове Сцебуракі» (відэа вышэй).

Больш матэрыялаў

Вольная жанчына супраць жанчыны залежнай. Хто пераможа?

Праваабаронца: Кожны дваровы чацік можна будзе назваць экстрэмісцкім фармаваннем

Ці ўдасца стрымаць кошты на тавары?

Як вязні сунялі турэмніка-садыста – распавядае журналістка «Белсату»

Што прапануе дэлегат альтэрнатыўнага «Сходу»?

Анатоль Лябедзька: У Крамля ёсць спакуса трэсці Лукашэнку, пакуль ён слабы

Румас у Лондане выбаўляе Лукашэнку з санкцыяў?

Жанна Літвіна: Людзі, пазбаўленыя інфармацыі, могуць стацца пазбаўленымі права на жыццё