Праваабаронца: Гэта быў шырокі народны пратэст


Пасля хвалі затрыманняў пакрысе з-за кратаў пачынаюць выходзіць людзі. Яны распавядаюць пра ледзяныя камеры ізалятараў, пра ежу, якую немагчыма есці. Тым часам суды над іншымі ўдзельнікамі акцыяў пратэсту не заканчваюцца. Чарговыя содні атрымалі актывісты ў Горадні.

Больш за 2300 сутак арышту на ўсіх. З пачатку сакавіка праз пазбаўленне волі паводле адміністратыўных артыкулаў у Беларусі прайшлі больш за 200 чалавек. А агулам праз рэпрэсіўную машыну затрыманняў, судоў, штрафаў і арыштаў – амаль тысяча чалавек. Спісы на сайце праваабарончага цэнтру «Вясна» ўвесь час абнаўляюцца.

На відэасувязі з Менску Уладзімір Лабковіч.

Мы рыхтуем вялікую комплексную скаргу і ў пракуратуру, і ў УУС Менгарвыканкаму, у падпарадкаваніі якому знаходзіцца цэнтр на вуліцы Акрэсціна, бо сапраўды мы фіксуем вялізнейшае сведчанне антысанітырыі. Мы будзем звяртацца ў тым ліку і праз органы санэпідэмнагляду, якія абавязаны адсочваць гэтую сітуацыю, таму што жахлівейшая антысанітарыя, умовы харчавання, кліматычная ўмовы ў тых, хто знаходзяцца ў камерах.

Праваабаронца лічыць, што такія ўмовы створаныя наўмысна.