Працягваецца збор подпісаў за беларускую мову на этыкетках

[vc_row][vc_column][vc_column_text][/vc_column_text][vc_column_text]

Як знайсці месца на этыкетках для абедзвюх дзяржаўных моваў?

Паводле тэхнічнага рэгламенту Мытнага звязу, вытворцы мусяць змяшчаць на ўпакоўцы інфармацыю пра тавар на дзяржаўнай і расейскай мовах. Праз тое, што апошняя ў нашай краіне – адна з дзяржаўных моваў, айчынныя вытворцы амаль не выкарыстоўваюць беларускую для інфармавання спажыўцоў. У адпаведнасці з гэтым у інтэрнэце разгарнулася кампанія дзеля падтрымання зменаў у законе «Аб абароне правоў спажыўцоў». Змены маглі б замацаваць абавязак інфармаваць спажыўцоў на абедзвюх дзяржаўных мовах. Адна з петыцыяў ужо набрала рэкордную колькасць подпісаў, і яе скіравалі дэпутатам парламенту, у Міністэрства гандлю і ў адміністрацыю кіраўніка краіны. Збіраць подпісы за беларускую мову на этыкетках працягваюць на партале Zvarot.by.

Беларусы разважаюць пра плюсы ды мінусы дзвюхмоўя

У розныя часы колькасць афіцыйных моваў у нашай краіне вагалася ад адной да чатырох. Мы запыталіся ў мінакоў на вуліцах сталіцы, што карыснага і адмоўнага бачаць яны ў сітуацыі цяперашняга двухмоўя.

Сын загінулай у ДТЗ кажа, што трагедыя адбылася праз стан дарогі

Жыхары вёскі Багатырова і аграгарадка Азярцо збіраюць подпісы пад петыцыяй да Менгарвыканкаму. У звароце яны просяць адрамантаваць паўтара кіламетра вуліцы Громава, што злучае іхныя населеныя пункты з Менскам. На гэтым кавалку дарогі няма асвятлення, асфальтавае палатно вузкае – каля васьмі метраў, у маразы на ўскрайку асфальту з’яўляецца ледзяная каляіна, і аўтаўладальнікі ведаюць, як гэта небяспечна. Зарганізаваліся людзі пасля трагічнага здарэння ў студзені, калі побач з іхнымі населенымі пунктамі ў ДТЗ загінула жанчына.

Спроба блогера ўладкавацца ў школу спрычынілася да нечаканых падзеяў

Блогеру з Гомельшчыны Андрэю Павуку загадчык аддзелу спорту і турызму Акцябрскага райвыканкаму прапанаваў месца настаўніка біялогіі і хіміі ў школе вёскі Любань. Дырэктарка школы таксама пацвердзіла, што гэтая вакансія адкрытая. Андрэй прайшоў медкамісію і збіраўся працаваць, аднак раптоўна з’явіўся ліст-скарга ад незадаволеных бацькоў вучняў. Яны былі не згодныя з кандыдатураю спадара Павука і тлумачылі гэта адсутнасцю ў яго вопыту настаўніцкай працы і ягонаю дзейнасцю. Пасля разбіральніцтва высветлілася, што ініцыятаркаю стварэння ліста была старшыня Любанскага сельсавету Тамара Кароль, а адзін з подпісаў падроблены.

Па старых адрасах: мы наведалі пенсіянерку, якая жыве ў былой сельскай краме

Нашая праграма распавядала пра Галіну Міцкевіч, жыхарку вёскі Рахманькі. Пенсіянерка выкупіла на аўкцыёне будынак былое сельскае крамы, а пасля выявілася, што ў ім няма ацяплення і электрычнасці. Уночы, каб хоць неяк сагрэцца, бабулі даводзілася накрывацца ажно пяццю коўдрамі. Гісторыя пенсіянеркі тады атрымала вялікі розгалас у сеціве. Пасля гэтага да спадарыні Галіны пачалі прыязджаць незнаёмыя людзі ды прапаноўваць дапамогу. Праз год нашыя карэспандэнты намерыліся наведаць вёску Рахманькі ды даведацца, як цяпер жывецца 85-гадовай гераіні нашае праграмы.[/vc_column_text][/vc_column][/vc_row]

Больш матэрыялаў

Мужчына праз невыносны боль ходзіць на працу, бо не можа атрымаць інваліднасці

На заводзе пад Петрыкавам людзі паўгода чакаюць заробак

Мужчына дапамог ДАІ злавіць парушальнікаў і сам атрымаў штраф

Кіроўцы Менсктрансу скардзяцца на ўмовы працы, штрафы і ціск кіраўніцтва

Валанцёрка – уладам: «Разбярыце адну рэзідэнцыю, здайце на металалом! Ды зрабіце хоць нешта!»

Маёмасць знеслі, гаспадароў затрымалі. Юрысты мяркуюць, што гэтак чыноўнікі замятаюць сляды

Вайна з судом. Ці магчыма ў Беларусі перамагчы сістэму?

Памылка ДАІ, якая дорага каштавала. Ахвяра ДТЗ змагаецца за кампенсацыю