«Пратэст у Ерэване не пашырыцца, калі ўлады патлумачаць, чаму Саргсьян будзе прэм'ерам»


У 2013-м годзе тагачасны прэзідэнт Арменіі Серж Саргсьян быў пераабраны на другі, і апошні магчымы па законе, тэрмін. У тым жа годзе Арменія пачала рыхтавацца да пераходу ад прэзідэнцкай да парламенцкай формы кіравання, з пашыранымі паўнамоцтвамі прэмʼер-міністра.

У 2015-м патрэбныя папраўкі былі ўнесеныя ў канстытуцыю і краіна сталася парламенцкай рэспублікай. Сёлета ў сакавіку парламент Арменіі абраў новага прэзідэнта, на чарзе выбары персоны нумар адзін – прэмʼер-міністра.

Кіроўная партыя краіны высунула на гэтую пасаду былога прэзідэнта – Сэржа Саргсьяна, што ў сваю чаргу вывела армянскую апазіцыю на вуліцы краіны. Супраць чаго пратэстуюць праціўнікі былога прэзідэнта каментуе эксперт Армянскага Інстытуту міжнародных адносін і бяспекі Рубэнам Мэграбʼянам.

«Апазіцыя пратэстуе, бо Сэрж Саргсьян у сваім публічным выступе казаў пра тое, што ён не збіраецца прэтэндаваць ані на пост прэзідэнта, ані старшыні парламенту, ані прэмʼер-міністра. Ён парушыў сваё абяцанне»

«Унутры краіны Пашыньяну забяспечваюць падтрыманне ягоная ж партыя »Грамадзянская дамова«, а таксама вялікія групы моладзі, студэнцтва. Падтрыманне абумоўлена тым, што ў краіне ёсць вялікі запыт на якасныя перамены, чаго не было ў апошнія дзесяць гадоў, а былі толькі размовы і толькі імітацыя. Ёсць таксама стомленасць і пытанні да выбараў».

«Арменія зʼяўляецца абʼектам інтарэсаў шмат якіх цэнтраў сілы. У першую чаргу, Расеі. У Арменіі ваеннай расейская база… Пратэст у Ерэване не пашырыцца, калі ўлады патлумачаць, чаму Саргсьян будзе прэмʼерам».

Больш глядзіце ў відэаматэрыяле.