Праграма «Дэвайс» дзеліцца тэхналогіяй, як здабываць у Беларусі свой газ


Кампанія «Ecotricity» абвесціла пра план здабычы метану з выкарыстаннем травы, якую спецыялісты прапануюць збіраць на закінутых палях.

У кампаніі лічаць, што ў адзін цудоўны момант можна будзе пакрыць гэтым газам да 97 % бытавых патрэбаў людзей па ўсёй Вялікай Брытаніі. Вынаходнікі прапануюць выпрацоўваць метан амаль гэтак жа, як гэта робяць каровы, але без іх удзелу.

Расліннасць змесцяць у вялікія чаны, дзе адмысловыя бактэрыі будуць сілкавацца ёю ў адсутнасці кіслароду. А сам працэс атрымае назву «анаэробнае зброджванне». Кампанія ўжо атрымала дазвол на пабудову першага заводу, які будзе забяспечваць газам 4 тысячы дамоў.

Гэтую тэхналогію маглі б выкарыстаць і беларускія навукоўцы дзеля забеспячэння энергетычнай незалежнасці нашай краіны.

КС, «Белсат»