Прадпрымальнікі: Сёння азіяты разараюць нас, а заўтра прыйдуць на вашыя працоўныя месцы


Лідар прадпрымальніцкага аб’яднання «Перспектыва» Анатоль Шумчанка паведаміў, што ўрад нарэшце даў даручэнне разабрацца з сумнеўнымі схемамі гандлю, якім займаюцца асобы з Сярэдняй Азіі. Што праўда, беларускія ІП білі трывогу, бо прыезджыя канкурэнты прадавалі тавары ўтрая танней і хавалі выручку, больш за паўгода.

Між тым, гандляры-азіяты дабраліся ўжо з рэгіёнаў да Менску. Многія ІП разараюцца, а вось пакупнікі задаволеныя.

«Але госці з Сярэдняй Азіі пачнуць з гандлю, а заўтра прыйдуць на вашыя працоўныя месцы!», – звяртаецца да іх Шумчанка. Разам з тым ён падкрэслівае, што трэба не выдаляць гандляроў-азіятаў з краіны, а проста змясціць іх і беларускіх прадпрымальнікаў у адное прававое поле: каб падаткі плацілі ўсе.

Падрабязней аб праблемах беларускіх ІП праз нядобрасумленных замежных канкурэнтаў – глядзіце ў поўным выданні праграмы «Размова» Усевалада Сцебуракі з Анатолем Шумчанкам.