Прадпрымальнікі: Мы будзем у Менску на Плошчы ў панядзелак!


«Мы як на вайне. Паўсюль кажуць, што мы ў адпачынках, але гэта не так. Мы спынілі працу, каб паказаць, што мы хочам працаваць. Нам няма куды ехаць. За нашымі спінамі бацькі і дзеці. Мы такія ж грамадзяне як і ўсе. Тым больш за намі вялізныя штрафы. Нас зраўнялі ўжо з юрыдычнымі субʼектамі, не разумеючы, што мы не можам зраўняцца з партыямі, якія закупаюцца вагонамі. Мы будзем у Менску 18 студзеня а 12-ай. Няма чаго чакаць. Улады чакаюць, пакуль прадпрымальнікі зʼедуць».

Больш у відэматэрыяле.belsat.eu