Сёння, 23 лютага, – прэм’ера «Слядоў на вадзе» – новай стужкі «Беларусьфільма», на які $ 1 млн з нашых падаткаў. Фільм прысвечаны 100-годдзю беларускай міліцыі.
Гэта экранізацыя аповесці адстаўнога міліцыянта Мікалая Ільінскага пра тое, як пасля вайны савецкія міліцыянты ў Заходняй Беларусі змагаліся з бандытамі, да якіх аўтар залічвае і ўдзельнікаў антысавецкага супраціву. Міністру ўнутраных справаў Беларусі Ігару Шуневічу фільм вельмі спадабаўся.
Сцэнар перамог у конкурсе Міністэрства культуры, якое задае тэматыку стужкі, якую гатовае прафінансаваць. Звычайна ў конкурсе перамагае «Беларусьфільм».
Чаму маладыя і крэатыўныя кіношнікі маюць мізэрныя шанцы на дзяржаўную падтрымку? Ці можна ўявіць беларускае кіно не пра Другую сусветную вайну, партызанаў і паліцаяў? Пра гэта ў нашай тэледыскусіі «Два на два» размаўляюць дырэктарка кінафестывалю «Паўночнае ззянне», кінапрадзюсар Вольга Чайкоўская і рэжысёр-дакументаліст Андрэй Куціла (відэа вышэй).
Тэледыскусію «Два на два» глядзіце кожную сераду а 21:25 на тэлеканале «Белсат» праз спадарожнік «Астра 4A» (ранейшая назва «Sirius 4»), а таксама, а таксама онлайн на нашай старонцы.
ІА, belsat.eu