Відзьмо-невідзьмо Пол МакКартні зняў сацыяльнае кіно 


Ветэран поп-музыкі, адзін з лідараў гурта «Бітлз» Пол МакКартні сядзеў сабе сядзеў, ды раптам пастанавіў зняць сацыяльнае кіно. Аб тым, што патрэбна клапаціцца і пра планету, на якой мы жывем, і, натуральна, пра сябе. Як мінімум, лічыць экс-бітл, трэба хоць раз на тыдзень выконваць дыету – не сілкавацца, напрыклад, па панядзелках мясам.

У фільме гучыць кампазіцыя з назвай «Батсвана», складзеная маэстра ў другой палове 90-х. Але ніколі раней тую мелодыю рок-класік не публікаваў. Далей маэстра паглыбляецца ў дасягненні чалавечай цывілізацыі. І распавядае, што патрабуецца захаваць баланс усяго. Крыштальна чыстую ваду, дажджавыя лясы, непаўторныя Гімалаі, і гэтак далей…

Падрабязней – ў наступным сюжэце.

 

Фота – Entertainment Tonight

Глядзі таксама
Каментары