Пішучы скаргі, мы змяняем ўладу


Cкардзіцца нас навучылі ўлады – замест таго, каб стварыць уплывовы механізм рэакцыі на незадаволенасць насельніцтва. Дзякуючы ліставанню грамадства выпускае пару незадаволенасці і, можна сказаць, нават бярэ ўдзел у кіраванні краінаю. Але ці чуюць улады галасы тых адзінак, хто піша звароты і петыцыі?

Госці ў студыі – Уладзімір Кавалкін з petitions.by і Уладзімір Шанцаў, старшыня магілёўскага блоку АГП.