Пенсіянерка з Менску – аўтарка незвычайнага туру ў Іспанію


Соф’я Вертліб за пяць гадоў натхніла сваіх равеснікаў на 64 далёкія ды блізкія падарожжы. У свае яна 70 ведае, што такое гостэл, букінг і як атрымаць зніжкі з групавымі квіткамі. Яна пабывала ў 40 краінах, шмат ездзіла ў рэкламныя туры.

Цяпер Соф’я Абрамаўна вядзе Клуб падарожнікаў у Цэнтры сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Першамайскага раёну Менску. Яна арганізуе падарожжы для людзей сталага веку па Беларусі, у Санкт-Пецярбург, мясцінах Шапэна ў Польшчы. Гэтак выходзіць і цікавей, і танней, чымся з турфірмамі.

Цяпер яна марыць прайсці дарогаю Святога Якава ў Іспаніі. Натхніла жанчыну менавіта кніга Паўлу Каэллю «Дзённік мага». Паводле ейных падлікаў, на паломніцкую паездку спатрэбіцца каля $ 1 тыс. ад кожнага, вялізарныя для пенсіянераў грошы. Таму цяпер жанчына актыўна шукае дапамогі.

Таксама ў сюжэце мы распавядаем аб праекце «Пенсія. Неба. Самалёт», у межах якога пенсіянеры ездзяць у танныя падарожжы з валанцёрамі. Глядзіце відэа вышэй.

А гэта – праграма «Асабісты капітал» цалкам: