«Pawa» з новымі вакалісткамі ў #BML: танцы ў тралейбусе, Кіпелаў і канкурэнцыя ў фолку




У студыі аўтарскай праграмы Сяргея Будкіна «Belsat Music Live» – гурт, які смела спалучае старадаўнія спевы з электрапопам ды гард-рокам.

Лідар каманды, дудар Юрась Панкевіч распавёў пра эксперыменты з операю, танцы ў тралейбусе, канкурэнцыю са «Старым Ольсам» ды прэзентаваў новых вакалістак. У жывым сэце прагучалі апошнія напрацоўкі гурта і вядомыя ўжо песні ў актуальным гучанні.

Песні, якія гучаць у праграме:

  • «Dudaročku» (словы і музыка народныя, апрацоўка «Pawa»)
  • «Šliach damoŭ» (словы Сяргея Шаўчэнкі, музыка «Pawa»)
  • «Zastukacieli, zahrukacieli» (словы і музыка народныя, апрацоўка «Pawa»)
  • «Siadaj nie hadaj» (словы і музыка народныя, апрацоўка «Pawa»)
  • «Ciacierka» (словы і музыка народныя, апрацоўка «Pawa»)

Глядзіце Belsat Music Live кожную суботу а 21:15 на тэлеканале «Белсат» праз спадарожнік «Астра 4A» (ранейшая назва «Sirius 4»), онлайн або ў закладцы «Праграмы» на нашай старонцы.