LIBERUM VETO Павел Усаў: Пры геапалітычнай катастрофе ў Расеі Беларусь разам з ёй пойдзе на дно


Калі б кіраўнік Беларусі спрабаваў захаваць геапалітычны саюз паміж Захадам і Расеяй, то мог бы здымаць пенкі ад усіх, выказаў меркаванне палітолаг Павел Усаў у праграме «Liberum veto».

«Мы ва ўсіх саюзах – з Расеяй, і ў ніводным – з заходнім светам. А таму сёння мы – нават не аўтаномная частка геапалітычнай прасторы Расеі. Усё, што кажацца і робіцца пра самастойную палітыку Беларусі – гэта толькі выключна словы», – падкрэсліў адмысловец.

«Калі ж у Расеі адбудзецца геапалітычная катастрофа, то Беларусь разам з ёй пойдзе на дно», – адзначыў палітолаг.У выпадку збройнага канфлікту паміж Расеяй і Захадам, то нашая краіна будзе ў адным акопе з усходняй суседкай і станецца стратэгічным плацдармам для Масквы. Першыя натаўскія бомбы паляцяць на нас, лічыць

Павел Усаў.МЯ,

Глядзі таксама
Каментары