Павел Севярынец: заклікаю людзей па ўсёй Беларусі бараніць Незалежнасць


«Злачынцы здаюць Беларусь. Узгадняюць усе свае дарожныя мапы. Даюць тры дні на падпісанне. Пуціну пад елачку», – зазначае на сваёй старонцы ў «Фэйсбуку» сустаршыня БХД Павел Севярынец, які зноў прапаноўвае выйсці ў найбліжэйшую нядзелю на Кастрычніцкую плошчу, каб бараніць Незалежнасць нашае краіны.

«Беларусь крок за крокам губляе сваю Незалежнасць. Дарожныя мапы фактычна перадаюць пад кантроль Крамлю ўсю беларускую эканоміку, бюракратыю і юрыдычную сістэму, застаецца толькі дах. Лукашэнка думае, што на гэтым даху зможа сядзець да канца жыцця. Не дадуць яму гэтага. Як толькі дарожныя мапы будуць ператвораныя ў законы, Лукашэнку можна прыбіраць і Расея гэта зробяць. Таму мы заклікаем усіх выходзіць у нядзелю, 29 снежня, а 12 гадзіне на плошчу Каліноўскага (Кастрычніцкая плошча) у Менску. Там будуць новыя пратэсты», – гаворыць Павал Севярынец, сустаршыня Беларускай Хрысціянскай Дэмакратыі.

Працяг – глядзіце ў відэа.

Віталь Бабін belsat.eu