Пасланне да народу – рытуальны танец Лукашэнкі


Традыцыйны зварот кіраўніка Аляксандра Лукашэнкі да народу і Нацыянальнага Сходу прыцягвае шмат увагі і ў Беларусі, і за межамі краіны. На ім, як на кававай гушчы, гадаюць пра планы і намеры кіраўніка Беларусі.

Госць праграмы «Размова ProContra» галоўны рэдактар інтэрнэт-выдання «Салідарнасць» Аляксандр Старыкевіч разам з вядоўцамі Святланай Калінкінай і Усеваладам Сцебуракам аналізуюць былыя звароты прэзідэнта. Госць зазначыў, што Лукашэнка заўжды добра адчуваў настроі выбарнікаў, быў «народным» прэзідэнтам. Але сёння ён не мае патрэбы адказваць на чаканні тых, хто ёсць ягоным асноўным электаратам.

«Давайце не блытаць вобраз, маску, калі заўгодна, з рэальнасцю. Вялікай патрэбы ў ёй больш няма. Патрэба, можа, і ёсць, але ўсё ж троху іншая: мне падаецца, што Аляксандр Рыгоравіч проста часам хоча быць добрым царом для сваіх грамадзянаў. І таму мы часам можам назіраць нейкія рэчы, якія можна вытлумачыць як тое, што ён спрабуе спадабацца. Але спрабуе спадабацца менавіта як кароль, а не як палітык, якому ісці на рэальныя выбары», – выказаўся Аляксандр Старыкевіч.

  • Які мэсідж рыхтуе Лукашэнка для Масквы?
  • Рэферэндум і змены ў Канстытуцыю: ці будзе агучаны план?
  • Чаму Лукашэнка – непазбежны лідар для Беларусі?

На гэтыя ды іншыя пытанні шукайце адказаў у праграме «Размова ProContra» са Святланай Калінкінай і Усеваладам Сцебуракам і госцем студыі, галоўным рэдактарам інтэрнэт-выдання «Салідарнасць» Аляксандрам Старыкевічам.