«Пасада прэзідэнта павінна перадавацца палавым шляхам»


Свята ўсенароднага волевыяўлення не спыняе свайго да шаленства канструктыўнага рытму.

Каб паглядзець на гэты карнавал з каруселямі, у краіну прыбываюць міжнародныя назіральнікі.

Агенты Крамля Пятроў і Башыраў узмацняюць назіранне за перадвыбарчай вакханаліяй, хоць дасюль так і не пабачылі ніводнага шпілю.

Асаблівую цікавасць назіральнікаў выклікае пытанне, чым трэба карміць народ, каб ён нязменна галасаваў за праўладавых кандыдатаў!

Гарант вырашае, што самая высокая ў краіне пасада павінная перадавацца толькі палавым шляхам.

Якім медалём можа ўзнагародзіць сябе канструктыўны апазіцыянер-казак?

Сатырычная праграма «Міністэрства праўды» выходзіць кожную нядзелю а 20:35. Глядзіце праз спадарожнік «Астра 4A» (ранейшая назва «Sirius 4»), онлайн і на нашай старонцы.