Палітолаг з Арменіі: Такой залежнасці ад Крамля ўжо не будзе

Прыйшоў ува ўладу не дзеля ўлады, а дзеля зменаў у ёй. Нікол Пашыньян, якога парламент Арменіі сёння абраў новым прэм’ер-міністрам, а прэзідэнт краіны падпісаў указ аб прызначэнні яго на пасаду, сёння ж заявіў, што праз 3-6 месяцаў складзе паўнамоцтвы. Галоўная мэта яго прэм’ерства – фармаванне часовага ўраду дзеля арганізавання сумленных выбараў парламенту, а вось уваход у пастаянны ўрад у планы лідара Аксамітнай рэвалюцыі не ўваходзіць.

У «Гарачым каментары»- палітолаг Эдгар Варданян.

«Пазіцыя Арменіі будуць нашмат больш моцныя ў міжнародных адносінах. І Арменія ўжо будзе размаўляць на роўных з партнёрамі. Будзе вырашаць усе існуючыя праблемы. Я думаю, што вось гэтай залежнасці ад Крамля, якая была ў папярэдніх уладаў, – такога ўжо не будзе», – заявіў Эдгар Варданян.

Больш матэрыялаў

Уладзімір Няпомняшчых: Міліцыя стала абараняць не народ, а ўладу

Ці гатовая Беларусь да змагання з каронавірусам? Адказваюць эксперты

Андрэй Юркоў: Абсурднасць гэтай сітуацыі нават паўплывала на суддзю

Як зразумець, што СМІ вам хлусяць?

Замовіў гарбату па-беларуску – выйшаў міжнародны скандал

Павел Сапелка: Заканадаўства не дазваляе вязням рэалізоўваць свае правы чалавека

Мікалай Казлоў: Давайце вернем сабе права выбару!

У войска будуць браць з лёгкім парокам сэрца, варыкозам і завялікай вагой цела