Палітолаг з Арменіі: Гэта апошнія спробы рэспубліканцаў зачапіцца


Рэспубліканская партыя Арменіі не прыслухалася да чаканняў тысячаў людзей, якія вышлі сёння пад сцены парламенту на плошчу Рэспублікі ў Ерэване. Удзельнікі шматдзённых пратэстаў чакалі толькі аднаго – калі іх лідара Нікола Пашыньяна абвесцяць новым прэм’ер-міністрам краіны. Цуду, аднак, не здарылася: Пашыньян не здолеў пераканаць большасць дэпутатаў падтрымаць ягоную кандыдатуру. У «Гарачым каментары» – армянскі палітолаг Тыгран Грыгаран.

«Мне здаецца, гэта апошнія спробы Рэспубліканскай партыі, якая ўжо дэ-факта згубіла ўладу ў краіне, нейкім чынам зачапіцца за сваё месца і ўсё ж такі не ўпусціць тую кволую большасць, якую яна мае ў парламенце», – заявіў Тыгран Грыгаран.

Фотаздымак на застаўцы да відэа Gleb Garanich/ Forum