Гарачы каментар Палітолаг: Масква перастала даваць нафту і газ у абмен на пацалункі


5 гадоў Еўразійскаму эканамічнаму саюзу, Лукашэнка ў Казахстане. З палітычным аглядальнікам Аляксандрам Класкоўскім гаворым пра тое, а што далей з ЕАЭС?

«Масква перастала даваць нафту і газ у абмен на пацалункі, як тое было раней за часамі так званай «братняй інтэграцыі». Яна скончылася, і цяпер наступілі суворыя рэаліі. І таму, нягледзячы на тое, што нібыта Лукашэнка быў у гуморы, але галоўных пытанняў у Нур-Султане ён так і не вырашыў, і яго сустрэчы з Пуціным у прыватнасці была вельмі кароткай і павярхоўнай.

Паўгода прайшло пасля таго, як прагучаў у Берасці 13 снежня так званы ўльтыматум Мядзведзева. Калі перакладаць на звычайную мову – або згаджайцеся на прасунутую інтэграцыю, гэта значыць, на мяккую інкарпарацыю, або далей вам не будзе субсідыяў. І далей усё развіваецца пад знакам ультыматуму Мядзведзева. Беларускі бок упёрся, не хоча ісці, таму што гэтая прасунутая інтэграцыя – гэта канец улады для Лукашэнкі. Усё. Болей тут нічога не трэба казаць, ні пра патрыятызм, ні пра незалежнасць, натуральна, што ён будзе змагацца да апошняга. Пытанне толькі пра рэсурс».

Працяг размовы – у сюжэце.

Чым адрозніваецца Еўразійскі звяз ад Еўрапейскага? Жыхары Менску адказваюць.

belsat.eu

Фота: kremlin.ru

Глядзі таксама
Каментары