Паліна Рэспубліка ў новым фармаце – без гітары і бэнду

У новым выданні «Belsat Music Live» – Паліна Рэспубліка, якую называюць галоўным адкрыццём у беларускай музыцы апошніх гадоў. Спявачка выступіць у зусім новым для сябе фармаце – без гітары і жывога бэнду.

Прагучаць як зусім свежыя творы, гэтак і вядомыя песні ў іншых аранжыроўках. У размове з Міраю Шульц і Сяргеем Будкіным Паліна распавядзе пра змены ў жыцці ды творчасці, паразважае пра актуальнасць сваіх песень, напісаных яшчэ падчас вучобы ў школе, пра расчараванне ў музыцы і пра вяртанне на сцэну. А яшчэ падчас эфіру спявачку чакае сюрпрыз, які для яе падрыхтавалі стваральнікі праграмы.

Песні, якія гучаць у праграме:

«Калыханка» (музыка і словы Паліны Паланейчык-Гарадновай)
«Мне ўсцешна…» (музыка Мікаэла Тарывердзіева, словы Марыны Цвятаевай, пераклад Лявона Баршчэўскага)
«Вышыня» (словы і музыка Паліны Паланейчык-Гарадновай)
«Як ты?» (словы і музыка Паліны Паланейчык-Гарадновай)

Глядзі таксама

Больш матэрыялаў

Гурт, які вярнуў моду на пост-панк. Super Besse – у #BML

Ягонай ігрою захапляецца ўвесь свет. Міхаіл Радунскі ў #BML

Найлепшыя гіты :B:N: за 20 гадоў у #BML Premuim

Франкамоўная поп-сенсацыя з Беларусі. Parade of Planets у #BML

Recha спраўляе 18 гадоў у #BML. Святочны жывы сэт

Rostany – годная беларуская электроніка ў #BML

«Стары Ольса» у #BML Premium: галоўныя гіты і сюрпрызы

O.Torvald у электрычнасці ў студыі #BML