Эдуард Пальчыс: Пуцін грае на нервах беларусаў і Захаду


Блогер Эдуард Пальчыс, які перад расейска-беларускімі вучэннямі «Захад-2017» ініцыяваў справу грамадскага кантролю за імі, кажа, што пакуль «дрэнных навінаў няма».

Інфармацыйныя ўкіды пра накіраванне ў Беларусь танкаў звыш тых войскаў, якія Масква ўжо перакінула ў Беларусь, Пальчыс тлумачць так:

«Для Пуціна вучэнні – гэта ў сферы адносінаў не Расеі і Беларусі, а Расеі і Захаду. Ён грае на нервах адначасова і нашых, і Захаду».

Беларусь, на думку блогера, для гаспадара Крамля – « пляцоўка для рэалізацыі амбіцыяў – як Сірыя або Украіна».

Падрабязней пра схаваныя рызыкі вучэнняў, а таксама пра наступ уладаў на адвакатаў і сувязь гэтага са «справай патрыётаў», антыабортны ўчынак усіх лекараў Лагойска, грыбную ліхаманку сярод беларусаў да іншыя падзеі гэтага тыдня – у «Размове дня» з Усеваладам Сцебуракам.