Паглядзіце, на якіх конях ездзілі князі ВКЛ

Журналіст «Белсату» таксама паспрабаваў праехацца вярхом на нашчадку дзікіх коней, якія некалі бегалі па палескіх пушчах.

Праграма «Вяскоўцы» завітала ў сяло Прыбірск у Кіеўскай вобласці да мясцовага энтузіяста Юрыя Мальфара, якія спрабуе захаваць палескую пароду коней – традыцыйную для Украіны і Беларусі. Продкамі палескіх коней былі дзікія лясныя тарпаны, якія некалі вадзіліся ў палескіх лясах. На іх ездзілі ўладары Кіеўскай Русі і Вялікага княства Літоўскага. Калі ж патрэбныя былі коні, каб вырушыць у вайсковы паход, князі проста загадвалі лавіць дзікіх коней і іх аб’язджаць.

Юрый сам паходзіць з Вінніцкай вобласці, але ўсёй душой прыкіпеў да палескага краю, стаў лакальным патрыётам і ўкладае шмат сілаў у тое, каб захаваць мясцовую адметнасць. Ён між іншым плануе стварыць у Прыбірску невялічкі скансен, дзе будуць захоўвацца для нашчадкаў старыя хаты і элементы побыту даўніх палешукоў.

Як ідуць справы ў маладога вяскоўца ва Украіне? І як беларускіх журналістаў прымалі ў нашых суседзяў? Глядзіце ў новым выданні праграмы «Вяскоўцы».

Праграму «Вяскоўцы» глядзіце кожную сераду а 18:35 на тэлеканале «Белсат» праз спадарожнік «Астра 4A» (ранейшая назва «Sirius 4»), онлайн або ў закладцы «Праграмы» на нашай старонцы. І сачыце за намі ў Facebook.

Больш матэрыялаў

На ўкраінскім вяселлі спяваюць песні пра часы ВКЛ

Як рэагуюць на беларускую мову ў расейскай вёсцы ля Смаленску

Вёска з найгоршай рэпутацыяй

«Новы памешчык»: мае востраў, а жыве ў вёсцы

Беларуская вёска жыла за падаткі з караблёў

Селянін прывёз з Афрыкі страусаў на знак пратэсту

Беларускі самародак увесь час гаворыць рыфмаю

Рэпартаж з колішняй мяжы ВКЛ