Падзея сезону: Новы сезон «Інстынкту выжывання»


Сяргей Філімонаў, вядоўца: Вага тэрміну «зорка» цяпер невялікая. Індустрыя сістэматычна выпякае новых і новых, часта штучных зорачак. Спевакі без галасоў, артысты без талентаў… Зараз мы пагаворым пра кагосьці абсалютна іншага. Гэты чалавек не танчыць і не спявае. Затое ўмее выжываць у неспрыяльных умовах. Тэлеканал «National Geographic» сёння распачынае дэманстраваць новы сезон «Інстынкту выжывання» з яго ўдзелам.

Сяргей Філімонаў, belsat.eu