Оперная дзіва прысвячае канцэрты тым, хто змагаецца


Чым займаецца ў выгнанні былая салістка Вялікага тэатру Беларусі Маргарыта Ляўчук? Які бізнес распачала ў Албаніі ўдзельніца Плошчы-2010? Ці складана ўладкавацца на працу беларускаму навукоўцу ў Нямеччыне? Даведаемся ў праграме «Беларускі свет».

Салістка Вялікага тэатру Беларусі Маргарыта Ляўчук звольнілася з тэатру яшчэ да выбараў. На ўласнае жаданне. Нават падчас пандэміі оперная спявачка гастралюе па свеце. Цяпер выступае на сцэне Літоўскага нацыянальнага тэатру оперы і балету.

«Я вырашыла, што кожны свой спектакль буду прысвячаць камусьці: першы спектакль я прысвяціла працаўнікам, другі – медыкам, трэці буду прысвячаць спартоўцам. Такім чынам я вырашыла выказаць падтрымку і словы ўдзячнасці ўсім беларусам», – распавядае оперная спявачка Маргарыта Ляўчук.

Адмыслова для гледачоў «Белсату» оперная дзіва ладзіць экскурсію па Літоўскім нацыянальным тэатры оперы і балету ды дзеліцца сваймі планамі:

«Далей у мяне плануюцца канцэрты і ў Латвіі, Эстоніі, можа, нават у Польшчы ў падтрымку беларусаў. […] Нашая краіна – Беларусь – даволі перспектыўная, я думаю, што ўсе беларускія не толькі оперныя спевакі, але і выканаўцы, мастакі з радасцю развівалі культуру ў нашай краіне. Калі мы пераможам, а мы пераможам, то шмат класных, крутых музыкаў вернецца ў краіну і нешта класнае мы разам замуцім».

Таксама ў праграме «Беларускі свет»:

  • Ці дапамагаюць сырыя яйкі голасу?
  • Як зрабіць навуковую кар’еру ў Нямеччыне?
  • Адсядзець на соднях у Беларусі, адвучыцца ў Польшчы ды распачаць турыстычны бізнес у Албаніі.

Праграма «Беларускі свет» выходзіць на «Белсаце» па аўторках а 19:05. Глядзіце праз спадарожнік «Астра 4A» (ранейшая назва «Sirius 4»), онлайн і ў архіве на нашай старонцы.

Belsat.eu