Новы робат можа лётаць і ездзіць на колах


Кампанія «Advanced Tactics» паказала гібрыднага робата, здольнага як лётаць, гэтак і непрыкметна ездзіць па перасечанай мясцовасці.

Дадзены робат – гэта новы транспарт, створаны для выведкі і дастаўкі грузаў. Мяркуецца, што «Autonomous Panther AT», не даляцеўшы некаторай адлегласці да мэты, будзе прызямляцца і даязджаць на колах да пункту прызначэння.

У рэжыме пазадарожніка апарат практычна бясшумны, паколькі выкарыстоўвае электрарухавікі. Маса дрона складае 20 кг, а на борт ён здольны ўзяць 4,5 кг. «Autonomous» можа выконваць палёты на адлегласць да 10 км.

На колах беспілотнік здольны праехаць да 97 км на хуткасці восем кіламетраў на гадзіну. Стваральнікі цвердзяць, што іх новы беспілотнік коштам $ 10 тыс., можа зацікавіць кампаніі, якія плануюць арганізаваць дастаўку тавараў дронамі. А падобная тэматыка выкарыстання лятучых дронаў даволі папулярная ў ЗША.

КС, «Белсат». Фота advancedtacticsinc.com