ПраСвет Новы план Масквы датычна Беларусі. «Прасвет» з Сяргеем Пелясою


Крэмль жудасна раздражняюць кантакты Лукашэнкі з Захадам, і ціск на Менск будзе нарастаць. Чым гэта скончыцца ў юбілей Саюзнай дзяржавы? Пра гэта сёння ў «ПраСвеце».

Больш пра тэмы праграмы:

Пуцін хоча падпарадкаваць Беларусь, Лукашэнка супраціўляецца. А што пра гэта думаюць расейцы?

Праз два месяцы Аляксандр Лукашэнка і Уладзімір Пуцін абавязкова сустрэнуцца, каб адзначыць 20-годдзе Саюзнай дзяржавы. Але вось з якім настроем і, што нашмат важнейшае, з якімі планамі Беларусь і Расея падыходзяць да юбілею гэтак званай інтэграцыі? Аркадзь Несцярэнка сабраў меркаванні ўдзельнікаў Форуму Барыса Нямцова ў Варшаве, каб высветліць, як на інтэграцыю Масквы і Менску глядзяць расейскія эксперты і мінакі на вуліцах расейскай сталіцы.

Масква сістэмна адпрацоўвае новы план датычна Беларусі. Інтэрв’ю з Уладзімірам Міловым

Вялізныя грошы, якімі Расея падтрымлівае Лукашэнку, азначаюць, што Беларусь у прыярытэце. Крэмль прыкармлівае Менск на будучыню, каб выставіць нам рахунак. Што ў ім будзе і чым скончацца цяперашнія перамовы аб гэтак званай паглыбленай інтэграцыі Беларусі і Расеі? Пра гэта – у інтэрв’ю з Уладзімірам Міловым, экс-намеснікам міністра энергетыкі Расеі, а цяпер адным з лідараў расейскай апазіцыі.

Міратворчасць як спосаб абараніць Беларусь. Эксперты аналізуюць выступ Лукашэнкі на «Менскім дыялогу»

Другі форум «Менскі дыялог» у беларускай сталіцы сабраў некалькі сотняў экспертаў і палітычных дарадцаў з розных краінаў свету. Але як і год таму, галоўная ўвага была прыцягнутая да маналогу Аляксандра Лукашэнкі. Пра міратворчыя заявы афіцыйнага лідара і патэнцыял Беларусі як донара міру ў рэгіёне – Усевалад Шлыкаў.

Што адпрацоўваюць беларусы падчас вучэнняў АДКБ «Баявое братэрства – 2019»?

Палкоўнік запасу Леанід Спаткай у інтэрвʼю Змітру Міцкевічу аналізуе вялікія вучэнні АДКБ «Баявое братэрства», беларускі этап якіх пачнецца 14 кастрычніка.

Туркі наступаюць, а выйграе, вядома, Крэмль. Ці Трамп здаў сірыйскіх курдаў?

Курды – пад абстрэлам турэцкага войска, а апошні з іхных моцных саюзнікаў – ЗША – у баку ад крывавай аперацыі з лагоднаю назваю «Крыніца міру» на поўначы Сірыі. На загад прэзідэнта Турцыі авіяцыя ды артылерыя атакуюць фармаванні сірыйскіх дэмакратычных сілаў, у якіх асноўную ролю граюць курды. Курды кажуць пра здраду ЗША і баяцца, што іхную аўтаномію знішчаць. Чаму цяпер? І каму гэта трэба? Высвятляла Юлія Цяльпук.

Міжнародны тэлечасопіс «ПраСвет» з Алінаю Коўшык ды Сяргеем Пелясою глядзіце штотыдзень у пятніцу а 21:20. Заходзьце на Facebook праграмы! Глядзіце нас праз спадарожнік «Астра 4A» (ранейшая назва «Sirius 4»), онлайн, на YouTube-канале і на нашай старонцы.

Глядзі таксама
Каментары