Новы беларускі стартап. Крамы без прадаўцоў

Беларусь – краіна з вялікім патэнцыялам у галіне стварэння праграмных прадуктаў. На ўвесь свет вядомыя прыкладанні Маскарад, ФЛО, Вайбер ці тыя ж Танчыкі. Магчыма, што і стартап Вадзіма Цітова, распрацоўшчыка прыкладання «SCAN AND BUY» будзе мець такое ж гучнае імя.

– Чаму Вы прыехалі ў Польшчу і робіце свой праект тут?

Вадзім Цітоў: У Беларусі ўсё толькі пачынаецца. А ў Польшчы – самыя лепшыя ўмовы для выхаду на еўрапейскі рынак. Калі бізнес хоча расці, хоча маштабіравацца, яму трэба выходзіць на іншыя рынкі. Еўрапейскія рынкі – самыя вялікія для нас у плане перш за ўсё фінансавым. Мне вельмі проста пачынаць з польскага рынку, таму што ментальна я яго разумею, а таксама інфраструктура і прапановы для ўваходжання на гэты рынак вельмі цікавыя.

– Як выглядае прыкладанне і што яно робіць?

Прыкладанне дазваляе купіць любы тавар у краме без чаргі на касах. У прыкладанні можна адсканаваць любы тавар, заплаціць за яго ў прыкладанні і сысці з магазіна. Гэта будзе дадаткова: у магазіне будуць і касы, і касы сама абслугоўвання, і будзе прыкладанне. Але некалі мы пяройдзем да таго, што ўсе закупы будуць толькі ў мабільным тэлефоне…

Працяг размовы – у сюжэце.

belsat.eu

Больш матэрыялаў

Паміж жыццём беларусаў і эканомікай

Каронавірус: падумайце пра старэйшых

А. Класкоўскі: Масква ніколі не згодзіцца выпусціць Беларусь са сваёй арбіты

Карупцыя дабралася да цела прэзідэнта

Улады ўпэўненыя, што кантралююць праймерыз

Эксклюзіўны каментар працаўніка «Беларуськалія» пра трагедыю

Арганізатары праймерыз адмовілі Канапацкай у даверы

Уладзімір Няпомняшчых: Міліцыя стала абараняць не народ, а ўладу