Сабраць дзіцё ў школу танней у Чарнагорыі ды Албаніі ці ў Беларусі? Ці сталі школьнікі менш займацца пасля ўвядзення каранціну? Ці лёгка падлеткам змяніць беларускую школу на нямецкую? Пра гэта – у новым выданні праграмы «Беларускі свет».
Навучальны год у Чарнагорыі праз пандэмію каронавіруса пачнецца з кастрычніка. Але Ян і Дзямід за парты не сядуць: у краіне ўсе акрамя першакласнікаў будуць вучыцца дыстанцыйна.
Ян у гэтым навучальным годзе перайшоў у восьмы клас, Дзямід – у сёмы.
Каб падрыхтаваць дзяцей у школу, бацькі набылі ім падручнікі і канцылярскія прыналежнасці, выдаткаваўшы прыблізна 100 еўраў на аднаго. Калі б хлопчыкі пайшлі ў школу, то да гэтай сумы дадалося б яшчэ 15 еўраў на школьную форму.
«Тыя, хто ў Чарнагорыі маюць дазвол на сталае пражыванне, маюць права бясплатна навучаць дзяцей. Ні на шпалеры, ні на паперу, ні на вокны, ні на камп’ютары, ні на прынтары ў школу грошы не здаём», – распавядае маці двух сыноў Святлана Барына.
Што набываецца, дык гэта падручнікі, але ў той жа Албаніі за адзін падручнік заплаціш 5 еўраў.
«Дастаткова цікавы прадметы для мяне, бо я сама разам з дзецьмі вывучаю не толькі мову, але і нешта новае пра Албанію. Тое, што напісана для дзяцей, даступна для мяне на гэтым моўным узроўні», – дзеліцца маці траіх дзяцей, якая жыве ў Тыране, Галіна Калары.
Таксама ў праграме «Беларускі свет»:
Праграма «Беларускі свет» выходзіць на «Белсаце» па аўторках а 19:05. Глядзіце праз спадарожнік «Астра 4A» (ранейшая назва «Sirius 4»), онлайн і ў архіве на нашай старонцы.