ПраСвет Непрыемны беларускі акцэнт у Кіеве; у сірыйскі мір не вераць; Валэнса цёмны і светлы


Каму выгодны дэбош Парфянкова ў Кіеве? Ці крымскія сепаратысты здолелі б адарваць Крым самастойна? Даносы Валэнсы – сапраўдныя або фэйк? Каманда «ПраСвету» аналізуе галоўныя падзеі тыдня ў свеце. Таксама ў выданні – інтэрв’ю з Хэнрыкам Вуйцам, паплечнікам Валэнсы па апазыцыйным руху.

Два гады «Нябеснай сотні» з непрыемным беларускім акцэнтам

Нашыя суседзі-украінцы ўшанавалі памяць загінулых на Майдане. Другая гадавіна страшнага расстрэлу пратэстоўцаў, аднак, прайшла не толькі ў атмасферы жалобы, але і ў хаосе вулічных выступленняў праварадыкалаў ды з нападамі на офісы расейскіх банкаў.[/vc_column_text]

У разгромах удзельнічалі і беларускія байцы-дабраахвотнікі. Вашай увазе эксклюзіўны рэпартаж Белсату з працэсу над Васілём Парфянковым.

Два гады назад расейскі спецназ захапіў органы ўлады ў Крыме

Украіна адзначыла Дзень супраціву супраць анексіі Крыму. Роўна два гады назад на паўвыспе пачаліся праўкраінскія дэманстрацыі. Стала ясна, што без войска Масква Крым не захопіць. У ноч на 27 лютага спецназ захапіў урадавыя будынкі.

Павал Казарын: «Пасля анэксіі Крыма, сам факт працы ў Маскве быў знакам салідарнасці з агрэсарам».

Чаму ўкраінская армія не бараніла Крым? Ці Украіна палітызуе «Еўрабачанне»? У студыі пагутарым з журналістам украінскай рэдакцыі «Радыё Свабода» Паўлам Казарыным, нараджэнцам Сімферопалю.

Хто і як расследаваў катастрофу MH17 над Данбасам? Новыя факты

Паўтары гады назад пад Данецкам разбіўся пасажырскі самалёт Boeing 777 кампаніі MalaysiaAirlines, які ляцеў з Амстэрдама ў Куала-Лумпур. Загінулі амаль 300 асобаў. Расейскі бок абвінаціў у збіцці лайнеру Украіну, але заходнія эксперты даказалі, што адказнасць нясе Масква.

У мінулы аўторак брытанская экспертная група Bellingcat апублікавала справаздачу з імёнамі тых, хто аддаваў загады і іх выконваў. Сярод іх – Пуцін і Шайгу. Падрабязнасці сабраў Алег Мініч.

Пераміре без веры

У ноч з пятніцы на суботу пачало дзеяць доўгачаканае перамірʼе ў Сірыі.

Пагадненне будзе абавязваць толькі тых, хто яго падпіша – Расею, сірыйскія ўрадавыя сілы, антыасадаўскіх паўстанцаў, ды міжнародную кааліцыю. Для каго гэтая дамова найбольш выгодная і чаму за стол перамоваў не запрасілі курдаў. Матэрыял Усевалада Шлыкава.

Усе адценні Валэнсы

У 2000-м годзе ў люстрацыйным працэсе былога польскага прэзідэнта Леха Валэнсы была пастаўленая кропка. На гэтым тыдні яна стала знакам запытання: падчас замежнай вандроўкі Валэнсы на ягонай радзіме знайшлі сотні даносаў, якія ён нібыта рабіў за грошы. Колькі будзе каштаваць гэтае адкрыццё лідару легендарнай «Салідарнасці»? Матэрыял Дзяніса Дзюбы.

Хенрык Вуец, паплечнік Валенсы па апазіцыйнай барацьбе.

Ці Служба Бяспекі ПНР зламала Валэнсу?

Інтэрвю з паплечнікам лідара «Салідарнасці» Хэнрыкам ВуйцамСправа з публікацыяй дакументаў, якія нібыта даказваюць супрацу былога прэзідэнта Польшчы Леха Валэнсы са Службай Бяспекі падзяліла Польшчу. Каму перашкаджае Валэнса-герой, а каму Валэнса-«Болек»? Ці СБ зламала легендарнага лідара Салідарнасці? Ці сексоты маглі яго шантажаваць падчас прэзідэнтуры?Сяргей Пеляса паразмаўляў з Хэнрыкам Вуйцам, паплечнікам Леха Валэнсы ў антыкамуністычнай барацьбе. Былым дэпутатам Сейму і віцэ-міністрам сельскай гаспадаркі.

[/vc_column][/vc_row]

Глядзі таксама
Каментары