Рынак аўтаў сёння жыве павольна, таму чакаць пакупніка можна доўга.
Аўтамабіліст Юрый Жалязноў цягам трох тыдняў спрабаваў прадаць свой седан 2012 года выпуску за $ 7500 праз інтэрнэт-сайты, але не сышоўся ў з жадаючымі ў кошце. Таму вырашыў паспрабаваць новы для Беларусі варыянт продажу – аўтамабільны онлайн-аукцыён «Карэкс».
«Чым цікава прапанова ад «Карэкс»? Тым, што яны выстаўляюць маё аўта на таргі. І цягам 6-8 гадзін па сутнасці можна зразумець рэальны кошт твайго аўтамабіля», – разважае Юрый.
За год існавання праз сайт «Карэкс» прайшло каля тысячы аўтаў, і 30 % аўкцыёнаў скончыліся ўгодамі. Але пасля шэрагу нядаўніх судовых працэсаў з несумленнымі аўтафірмамі, усе шэрыя схемы куплі-продажу аўтаў пужаюць беларусаў.
«Людзі тым не менш хочуць прадаваць машыны самастойна. Яны ездзяць на аўтарынак або выстаўляюць іх па абвестцы. Насамрэч гэта не заўсёды зручна», – канстатуе дырэктарка аўтахаўсу «Шанс» Маргарыта Шабуневіч.
У сюжэце даем парады, як адэкватна ацаніць сваё аўта, ды высвятляем, на якіх умовах працуе камісійны выкуп ды модная паслуга трэйд-ін.
Глядзіце таксама ўсю праграму «Асабісты капітал»: