Не суд, а здзек: асабістыя трагедыі маці асуджаных


У вершы «Перад судом» (1910) класік беларускай літаратуры Якуб Колас малюе сцэну развітання маці і сына, які выпраўляецца ў царскі суд.

Маці ведае, што сына чакае жорсткі прысуд, хоць той не зрабіў нічога благога:

Не забіў, не абясславіў, –

О, не, не! Крый Божа!

Гаварыў ён, – ну, што ў гэтым? –

Што так жыць нягожа,

Жыць і гнуцца, прад багатым

Поўзаць чарвякамі,

Што даволі ўжо цярпелі

Доўгімі вякамі…

Юнак таксама ўнутрана рыхтуецца да таго, што няскора пабачыць родную хаціну, бо на міласцівы суд і не спадзяецца.

Вершы
Прарочыя словы Янкі Купалы: Сумленне, край прадаць гатовы за бліск нагруднага значка
2020.11.16 16:05

Прайшло больш за 100 гадоў, але ў Беларусі гэтак жа няма справядлівых судоў: супраць людзей сведчаць сілавікі ў балаклавах, якія не называюць сваіх прозвішчаў; журналістаў, якія асвятляюць важныя для краіны падзеі, вінавацяць ва ўдзеле ў закалотах; суды караюць людзей за бел-чырвона-белыя стужкі, шпацыр з парасонам, вопратку ў нацыянальных колерах ці надпісы на тратуарах і гэтак далей.

Зноў для беларусаў актуальныя словы Якуба Коласа:

Што даўно пара за розум

Бедным людзям ўзяцца

I парадкаў справядлівых

Трэба дабівацца.

Былыя акторы Тэатру імя Янкі Купалы, звольненыя ўладамі за сваю грамадзянскую пазіцыю, у эфіры нашага тэлеканалу па-новаму пераасэнсоўваюць беларускую паэтычную класіку ў праекце «Вершы».