NAVIBAND у студыі «Белсату»


У Студыі «Белсату» Ксенія Жук і Арцём Лук’яненка, а разам NAVIBAND, якія распавядуць пра свае творчыя планы і пра тое, як беларускія песні ўспрымаюцца за межамі роднай краіны, а таксама заспяваюць!

«Гэта прэм’ера песні, якая ў хуткім часе выйдзе ў свет, песня Аднойчы назаўжды, якую мы напісалі і прысвяцілі нашаму сыну, які толькі-толькі нарадзіўся. Ён з намі ў туры, на фестывалях і канцэртах, паслязаўтра яму будзе 6 месяцаў, і мы так палічылі ўчора, што мы ўжо абʼездзілі з ім каля 6 краінаў. […] У нас не было туру ў ЗША, мы пакуль не будзем казаць, што мы там рабілі, але мы там правялі 2 тыдні, і гэта было вельмі крута. […]

Яшчэ зроблена не шмат. Мы ідзём сваёй дарогай, ёсць новы матэрыял, новыя мары, новыя пляцоўкі, краіны і гарады, куды мы хацелі б паехаць і выступіць. […] І, канешне, цяпер зʼявілася яшчэ адно натхненне, гэта наш маленькі чалавек, і для яго хочацца спяваць і рабіць і працаваць яшчэ больш. […]

Беларуская песня ўспрымаецца вельмі крута. Можна сказаць, што людзям гэта цікава, асабліва таму што яны ніколі яшчэ гэта не чулі, такіх народных распевак. Летам у нас было выступленне ў Галандыі, мы давалі там сольны канцэрт, там былі толькі галандцы. І мы спявалі толькі па-беларуску. Там была гадзінная праграма. Мы тлумачылі паміж песнямі па-ангельску аб чым яны, і крута было тое, што людзі нас пасля проста не адпускалі, пыталіся што гэта, адкуль гэта…»

Працяг размовы – у сюжэце.

Фота: REUTERS / Gleb Garanich / FORUM