Натхнёныя Барадуліным


Сяргей Доўгушаў, музыка: «Вушацкія песні – гэта сам Барадулін, тое, што ён напісаў, увесь перыяд яго жыцця. Пра што спяваецца? Гэта сапраўды сакральныя песні, абрадавыя, гэта і дзіцячыя песні. Гэта гуллівы настрой, гэта скокі. Тое, што ёсць у фальклоры, тое, што ёсць у паэзіі Рыгора Барадуліна, ёсць у гэтых песнях».

Вечарыну збудавалі такім чынам: спачатку музыкі са сцэны спявалі па-свойму вушацкія песні, а пасля – Сяргей Доўгушаў разам са спеўным сходам развучваў іх, каб праспяваць а капэла.

Сваймі адчуваннямі падзяліліся спявачкі Ірэна Катвіцкая і Вера Саламонік: «Гэтак вельмі шчыра і пяшчотна. Таму, што калыханкі – яны даволі тыповыя ўсе, там няма нейкіх арыгінальных напеваў ці нечага такога. Але тое, як гэта мы будзем адчуваць, калі мы спяваем, – вось гэта цікава».

Да 10 лістапада на платформе «Talaka.by» ідзе збор сродкаў на праект «Песні матчыны з Вушаччыны». А жывая прэзентацыя кружэлкі запланаваная на 24 лютага 2017 году ў вялікай зале дзяржаўнай філармоніі.

Іншыя тэмы: Каталог, поўны рэчаў, ад Саюзу дызайнераў. Мабільнік, натхненне і «Smartfilm». Хто стане Фрэдзі Мэркʼюры? Маме – на запамін. Каляндар па-беларуску.

Сяргей Будкін, Настасся Храловіч, Вольга Гардзейчык, «Белсат»