Размова «Настаўніца з партай» адцягнула ўвагу ад дзіцячай смерці?


Якія акалічнасці гучнай справы не здолелі разглядзець са сталіцы, але добра ведаюць у рэгіёнах? Падрабязнасці ў праграме «Размова ProContra» распавядае рэдактар гомельскага сайту «Моцныя навіны» Пётр Кузняцоў.

Рэдактар гомельскага сайту «Моцныя навіны» Пётр Кузняцоў у эфіры праграмы «Размова ProContra» з Віталём Цыганковым і Уладзімірам Мацкевічам распавядае, як журналісты ягонага выдання знайшлі навіну, якая стала пачаткам гісторыі «настаўніцы з партай», і чаму рэакцыя прэзідэнта на здарэнне не магла быць іншая.

«Лукашэнка часта дзее адпаведна са сваймі ментальнымі ўстаноўкамі. Ён сам былы не толькі настаўнік, але працаўнік турмы, наглядчык. Думаю, што ў ягонай псіхіцы ўсё гэта можа працаваць такім чынам, што кожны, хто падпарадкоўваецца, не мае права голасу ўвогуле. Думаю, гэта магла быць такая рэфлексія. Але яшчэ скажу, што літаральна за некалькі дзён да гэтага канфлікту з настаўніцай адбылася смерць вучня ў школе ў Мікалаеўцы ў Буда-Кашалёўскім раёне. Казалі, што ён памёр проста так, яму стала дрэнна, але дзеці пачалі пісаць, што смерць стала вынікам бойкі, што яго там ударылі ў шыю. І я думаю, што Лукашэнка большай часткай рэфлексаваў на гэтую падзею, калі крычаў, што павінна быць дысцыпліна», – выказаўся Пётр Кузняцоў.

Таксама госць праграмы зазначыў, што ўладам куды больш выгадна канцэнтраваць увагу на канфліктах настаўнікаў і вучняў, чым расследаваць выпадкі трагічных смерцяў.

«Іначай атрымаецца, што цягам года дзве гвалтоўныя смерці вучняў у сценах школаў», – падкрэсліў Кузняцоў.

Падрабязнасці глядзіце ў праграме «Размова ProContra» з Віталём Цыганковым, Уладзімірам Мацкевічам і рэдактарам гомельскага сайту «Моцныя навіны» Пятром Кузняцовым.

Спецыяльна для тых, каму зручней слухаць, а не глядзець, «Размова» запускае падкасты. Калі вы займаецеся хатнімі справамі, кіруеце машынай ці проста не жадаеце сачыць за мільгаценнем кадраў – гэта для вас.

Праграма «Размова» выходзіць на «Белсаце» з панядзелка да чацвярга а 21:20. Глядзіце праз спадарожнік «Астра 4A» (ранейшая назва «Sirius 4»), онлайн і ў архіве на нашай старонцы.

А таксама падпісвайцеся на «Размову» ў Facebook, ВКонтакте, «Одноклассниках», Twitter, Instagram і Telegram.

Глядзі таксама
Каментары