«Настаўнікі – гэта попел». Чаму педагогі зрываюцца на дзецях

Настаўніца аднаго з трэціх класаў гомельскай гімназіі №71 парвала сваёй вучаніцы мочку вуха. Дзяўчынка патрапіла ў шпіталь, дзе ёй наклалі швы. Кіраўнік «Народнага падручніка» Сяргей Альшэўскі прычыны гэтага здарэння бачыць у сістэмным крызісе беларускай сістэмы адукацыі – між іншага, прафесійным выгаранні настаўнікаў.

Сяргей Альшэўскі кажа, што ўчынак настаўніка – супрацьпраўны, але бачыць ягоныя карані ў праблемах беларускай школьнай сістэмы.

«Я прапаную задумацца над тым: што магло прымусіць дарослага чалавека так паступіць? Гэта следства бардаку, які адбываецца ў нашай сістэме адукацыі, – кажа Альшэўскі. – Можа калі ў класе знаходзіцца больш за 35 чалавек, то клас становіцца некіравальным? Можа трэба глядзець на стан настаўнікаў, якія працуюць?».

Паводле эксперта, настаўнік павінен вучыць, а не збіраць металалом або правяраць пажарныя апавяшчальнікі.

Даследаванне прафесійнага выгарання настаўнікаў, у якім узяла ўдзел тысяча педагогаў, выявіла, што больш за палову беларускіх настаўнікаў неадэкватна рэагуюць на сітуацыю ў класе і церпяць на дэфіцыт эмоцый, бо да іх прад’яўляюць неймаверныя патрабаванні, а настаўнікі вымушаныя працаваць практычна 24 гадзіны ў суткі.

Паводле спецыяліста, кожны пяты беларускі настаўнік – пенсіянер, а дырэкцыя школаў літаральна ўпрошвае іх працаваць.

«Гэтыя людзі працуюць школе, таму што ёсць дэфіцыт кадраў, – дадае Альшэўскі. – Калі маляваць карціну абязлічанага настаўніка – гэта попел».

Размову з Сяргеем Альшэўскім глядзіце ў «Гарачым каментары»

Падпісвайся на telegram Белсату

Больш матэрыялаў

Паміж жыццём беларусаў і эканомікай

Каронавірус: падумайце пра старэйшых

А. Класкоўскі: Масква ніколі не згодзіцца выпусціць Беларусь са сваёй арбіты

Карупцыя дабралася да цела прэзідэнта

Улады ўпэўненыя, што кантралююць праймерыз

Эксклюзіўны каментар працаўніка «Беларуськалія» пра трагедыю

Арганізатары праймерыз адмовілі Канапацкай у даверы

Уладзімір Няпомняшчых: Міліцыя стала абараняць не народ, а ўладу