Нарада па пытаннях нафты ў Лукашэнкі

Аляксандр Лукашэнка правёў адмысловую нараду па пытаннях працы нафтаперапрацоўчага комплексу. Галоўны вынік – 40-50 % будзе ўсё ж з Расеі, але яшчэ дзве часткі павінны прыходзіць у нашу краіну з Адэсы. Ня позна Аляксандр Лукашэнка шукае такое развязанне? На пытанне адкажа палітолаг Валерыя Касцюгова.

«Не, не позна. Бо гандлёвыя ўмовы з Расеяй у нас усё яшчэ самыя лепшыя ў рэгіёне, і будуць заставацца такімі бліжэйшыя два-тры гады. Пошук альтэрнатыўных крыніц можа паскорыць гэты працэс.»

Пры гэтым Аляксандр Лукашэнка гаварыў сёння пра парушэнні дамоўленасцяў з боку Расеі. Чаму 25 гадоў Лукашэнка не рабіў крок па пошуку гэтых альтэрнатываў?

«Гэта зусім ня так, менавіта Лукашэнка ў свой час запусціў у аверсным рэжыме «Адэса-Броды». Гэта была не самая вялікая партыя нафты і вельмі дарагое прадпрыемства. Тым не менш, «Адэса-Броды» упершыню працавала ў аверсным рэжыме».

Працяг размовы з далучэннем эканаміста Сяргея Жбанава глядзіце ў відэа.

Фота: Nikolai Petro / TASS / Forum

belsat.eu

Больш матэрыялаў

Паміж жыццём беларусаў і эканомікай

Каронавірус: падумайце пра старэйшых

А. Класкоўскі: Масква ніколі не згодзіцца выпусціць Беларусь са сваёй арбіты

Карупцыя дабралася да цела прэзідэнта

Улады ўпэўненыя, што кантралююць праймерыз

Эксклюзіўны каментар працаўніка «Беларуськалія» пра трагедыю

Арганізатары праймерыз адмовілі Канапацкай у даверы

Уладзімір Няпомняшчых: Міліцыя стала абараняць не народ, а ўладу