Гарачы каментар Намеснік дырэктара «Белсату» Аляксей Дзікавіцкі распавёў пра змены на канале за апошні год


Ужо 12 гадоў мы працуем для вас і дзеля вас, шаноўныя гледачы «Белсату»! 10 снежня 2007 года паўстаў першы незалежны беларускамоўны тэлеканал у Беларусі, з кожным годам нашая аўдыторыя расла, раслі і мы. Сёння падводзім вынікі разам з намеснікам дырэктара «Белсату» Аляксеем Дзікавіцкім.

«Канешне, калі глядзець на тое, чым быў Белсат 12 гадоў таму, і чым ён з’яўляецца цяпер, гэта вялікая розніца. Я нагадаю, што мы ў гэты дзень 12 гадоў таму выйшлі з першым выпускам навінаў у эфір – гэты выпуск працягваўся ўсяго 3 хвіліны. […]

Што тычыцца мінулага года ад 10 да 10 снежня, то шмат чаго адбывалася. Перадусім гэта тое, што не заўважае, не бачыць наш глядач. Гэта сама рэформа арганізацыі працы нашага вялікага калектыву: інтэрнэт-рэдакцыю мы аб’ядналі з нашай тэлевізійнай часткай. Спадзяемся, што такім чынам наш тэлевізійны прадукт будзе больш прыдатны для розных лічбавых платформаў. Гэта адно. Другая справа, мы зрабілі некалькі важных спецпраектаў, бо ёсць важная штодзённая праца, каторую мы робім, напрыклад, зараз у эфіры. Але ёсць спецыяльныя праекты. Гэта былі спецыяльныя выданні святочныя, калядныя, на каталіцкія і праваслаўныя каляды з Ватыкану і Віфлеему…» – распавядае Аляксей Дзікавіцкі.

Працяг размовы – у відэа.

А ў якім кірунку будзе развівацца «Белсат»? Планамі тэлеканалу дзеліцца дырэктар Агнешка Рамашэўская-Гузы:

«Нашая галоўная задача – дайсці да як мага большай колькасці гледачоў. Мы спадзяемся зрабіць гэта шляхам далучэння да Smart TV. Некаторыя праграмы і фільмы «Белсату» можна будзе паглядзець у любы час. Мы палепшым і пашырым нашую актыўнасць у інтэрнэце. Таксама мы будзем станавіцца ўсё больш шматмоўнымі. Мы пашыраем выкарыстанне ўкраінскай і расейскай моваў, і будзем надалей гэта рабіць. Аднак так ці інакш нашая галоўная задача – максімальна шырокая дыстрыбуцыя. Вы можаце зрабіць найлепшую праграму, але калі яе паглядзіць мала людзей, то сваёй мэты яна не дасягне».

Віталь Бабін belsat.eu

«Белсату» – 12 гадоў. Місія застаецца нязменнаю!

Глядзі таксама
Каментары