Асабісты капітал Набылі кватэру – а яе забірае былы ўладальнік


Набылі кватэру – а яе забірае былы ўладальнік

За сваю двухпакаёўку на другасным рынку Алеся заплаціла 60 000 долараў, пятнаццаць пайшло на рамонт і яшчэ дзве – на судовыя разбіральніцтвы. Але пакуль што ўсе выглядае так, што жанчына застанецца і без кватэры, і без грошай.

Алеся набыла кватэру праз агенцтва, з усімі неабходнымі дакументамі. Але пра свае правы на жытло заявіла дачка пазамінулага ўладальніка. І суд прызнаў кватэру прададзенаю незаконна – хоць гаспадар быў у здаровым розуме, а ўсе магчымыя ўладальнікі былі выпісаныя з жытла праз суд.

Ці ёсць шанцы набыць кватэру на другасным рынку і потым не звязвацца ні з судамі, ні з мінулымі (ці пазамінулымі!) уладальнікамі – разбіраемся ў праграме «Асабісты капітал».

Сакрэт фірмы

Ліквідацыя бізнесу ў Беларусі

Спадар Аляксандр з сябрамі ліквідуе ўласны бізнес. Не таму, што не хапала кліентаў ці справы вялі няправільна. Проста кліенты ці затрымлівалі выплаты па дамовах, ці ўвогуле вярталі грошы толькі праз суд (а судовыя справы такога кшталту цягнуцца месяцамі і гадамі).

Атрымалася, што закрывацца трэба, а грошы вінныя не толькі кліенты – кампаніі, але і кампанія – крэдыторам. І апошнім уласнікі не хочуць плаціць з уласнай кішэні.

Як і калі можна закрыць уласную кампанію і не згубіць на гэтым уласныя грошы – распавядаем у рубрыцы «Сакрэт фірмы».

Рамеснік ці дармаед?

За апошні год колькасць зарэгістраваных у Беларусі рамеснікаў вырасла на 46 адсоткаў. Можа, ніякай сувязі тут і няма, але, каб стаць рамеснікам, дастаткова не мець афіцыйнай працы і раз на год плаціць адну базавую ў падатковай. Калі ж вы ніякай працы не маеце і рамеснікам быць не хочаце, то давядзецца плаціць падатак на дармаедства, а гэта ўжо дваццаць базавых. То бок выгадна быць нават такім рамеснікам, які нічога не робіць і ніякіх замоваў не мае.

Хто і навошта становіцца рамеснікам на Беларусі – глядзіце ў праграме «Асабісты капітал».

Глядзі таксама
Каментары