На польскім Падляшшы больш беларускай мовы, чым у Беларусі


У новым выданні праграмы «Беларускі свет»:

  • У Музеі і асяродку беларускае культуры ў Гайнаўцы адбылася прэм’ера спектаклю «Айцец Канстанцін Байко».
  • Кніга «Па Прыпяці па Нобэль» – гэта плён вандровак украінскаю часткаю Палесся журналісткі тыднёвіка беларусаў у Польшчы «Ніва» Ганны Кандрацюк-Свярубскай.
  • «Казкі па-свойму» – гэта кніга, выдадзеная фундацыяй тэатру «Чрэва» для тых, хто хоча чытаць на мове беларусаў Падляшша – то бок на беларускім дыялекце.
  • Народны паэт Уладзімір Сасна з вёскі Пашкоўшчына на Беласточчыне ў 80 гадоў дачакаўся выхаду сваёй кнігі.
  • Як выглядае беларускасць у польскіх умовах: беларуская мова ў школах, беларускія рэдакцыі СМІ, выдавецтвы, грамадскія арганізацыі, танцавальныя і вакальныя калектывы.
  • Пачатковая школа ў Орлі – гэта адна са шматлікіх навучальных установаў на Падляшшы, дзе можна вывучаць беларускую мову.