На экскурсію ў Магілёўскую ратушу – у строі XVI стагоддзя

[vc_row][vc_column][vc_raw_html]JTNDaWZyYW1lJTIwd2lkdGglM0QlMjI1NjAlMjIlMjBoZWlnaHQlM0QlMjIzMTUlMjIlMjBzcmMlM0QlMjJodHRwcyUzQSUyRiUyRnd3dy55b3V0dWJlLmNvbSUyRmVtYmVkJTJGR2x0eVhqdkZ4UUUlMjIlMjBmcmFtZWJvcmRlciUzRCUyMjAlMjIlMjBhbGxvd2Z1bGxzY3JlZW4lM0UlM0MlMkZpZnJhbWUlM0U=[/vc_raw_html][vc_column_text]Кожны маленькі наведнік Музею гісторыі Магілёва можа цяпер прайсціся па тэматычных залах у адпаведным строі.У магілёўскай ратушы, дзе і месціцца музей, харэаграфічны калектыў дзіцячай школы мастацтваў № 1 прэзентаваў стылізаванае пад XVI ст. адзенне. Цяпер кожнае дзіця, што наведае ратушу, зможа абраць любы з дваццаці прэзентаваных строяў і ў ім вывучаць экспазіцыю ратушы ці фатаграфавацца ў інтэр’еры эпохі. Адзенне будуць даваць усім ахвотным бясплатна.

МАРЫНА НЕСЦЯРУК, МАСТАЧКА, АЎТАРКА СТРОЯЎ:«Гэта не канкрэтная рэканструкцыя, гэта ілюстрацыя для таго, каб дзеці мелі разнастайнае жыццё. Вось яны прыходзяць на экскурсію, захацелі – і правялі экскурсію ў гэтым касцюме. Гэта вельмі цікава, асабліва для дзяцей, яны захоплена будуць распавядаць, як бавілі час на экскурсіі, і больш запомняць».

Дата дэманстрацыі ды стыль строяў абраныя невыпадкова. Гарадская ратуша – здабытак Магдэбургскага права, і экспазіцыя, што месціцца тут, называецца «Магілёў магдэбургскі». А 1 лютага 1661 года гараджане адолелі маскоўскае войска, за што гораду даравалі новы герб – сённяшні герб Магілёва.

АЛЯКСЕЙ БАЦЮКОЎ, ДЫРЭКТАР МУЗЕЮ ГІСТОРЫІ МАГІЛЁВА:«Дарослыя касцюмы, пашытыя нашым мастаком, бліжэйшыя да гістарычнай рэканструкцыі. Канкрэтна вось гэты касцюм падобны па стылістыцы да касцюму Стэфана Баторыя, партрэт якога вы можаце бачыць у нашых інтэр’ерах».

Пасля моднага паказу эпохі мінулых часоў адбылася прэзентацыя новых набыткаў ратушы, якія гараджане ахвяравалі ў экспазіцыю Музею гісторыі Магілёва.Іншыя тэмы: У кнігарні «Галіяфы» адбылася прэзентацыя казак Надзеі Ясмінскай «Сем ружаў». Папа Рымскі здымецца ў гульнявым дзіцячым фільме ў ролі самога сябе.Сяргей Будкін, Ірына Дарафейчук, «Белсат»

Больш матэрыялаў

Першы фестываль традыцыйнай музыкі «Rajok» на Карла Маркса ў Менску

Упершыню ў Менску – трыенале маладых мастакоў

15 невядомых песень Мулявіна аднавілі дзякуючы аднаму аўдыязапісу

«Народны альбом: Ненаўмысны шэдэўр» на фестывалі «Лістапад»

Прэмʼера фільму пра НКУС і Курапаты адбудзецца 16 верасня ў сталічным кінатэатры «Масква»

«Я звязаны з Вялікім княствам Літоўскім». Гісторык моды Аляксандра Васільеў – на выставе ў Менску

Захар Кудзін прапануе Менску альтэрнатыўныя помнікі

«Яго цікава маляваць». У Віцебску з’явіўся партрэт Быкава